Аб'яўлена пра стварэнне партыі Віктара Бабарыкі "Разам"

Аб'яўлена пра стварэнне партыі Віктара Бабарыкі "Разам"

Аб'яўлена пра стварэнне партыі Віктара Бабарыкі "Разам". Рыхтуецца ўстаноўчы сход. "Мы хочам, каб у Беларусі з'явілася новая ўлада, якая будзе чуць народ і служыць яму, пішуць арганізатары. — ...Мы хочам мець законныя рычагі для ўплыву на сітуацыю ў краіне і магчымасць яе змяніць... Партыя — гэта лагічны працяг супраціўлення, пераход да больш сістэмнага фармату".

Сцвярджаецца, што рашэнне пра стварэнне партыі было прынята яшчэ ў ліпені 2020-га падчас прэзідэнцкай перадвыбарчай кампаніі. Віктар Бабарыка знаходзіцца за кратамі з чэрвеня мінулага года, ён прызнаны палітвязнем, суд над ім з лютага праходзіць у Мінску. Арганізатары заявілі, што ствараюць "партыю новага тыпу" на даручэнне Бабарыкі. Праект ухвалены Марыяй Калеснікавай і іншымі палітвязнямі.

Сам Віктар Бабарыка піша ў лісце з-за кратаў, што "партыя не як самамэта, а як найбольш эфектыўны інструмент дасягнення нашай перамогі". Ён лічыць, што "Разам" зможа "аб'яднаць дзеянні разрозненых самастойных ініцыятываў", "паказаць большасць людзей, якія стаміліся жыць у атмасферы хлусні, нянавісці і страху", а таксама адновіць "дзейнасць унутры краіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі