Аб'яўлены конкурс на лепшы музычны твор пра Следчы камітэт
Аб'яўлены конкурс на лепшы музычны твор пра Следчы камітэт Беларусі. У ім могуць паўдзельнічаць усе беларусы ва ўзросце ад 14 гадоў і старэйшыя. Як адзначае сайт sk.gov.by, "конкурс праводзіцца сярод супрацоўнікаў, грамадзянскага персаналу Следчага камітэта, паэтаў, прафесійных музыкаў, творчых калектываў, а таксама грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія не маюць спецыяльнай музычнай адукацыі".
Музычныя творы да 1 жніўня будзе прымаць упраўленне кадраў і ідэалагічный працы цэнтральнага апарату Следчага камітэта. Больш падрабязна гл. тут.
Фота: sk.gov.by