Аб'яўленыя ўдзельнікі адбору на конкурс "Басовішча-2016"

Аб'яўленыя ўдзельнікі адбору на конкурс "Басовішча-2016"

Фестываль "Басовішча" аб'явіў дзесяць камандаў, якія возьмуць удзел у "Адборышчы". Гэта .K(toczka k), Adarviroh, Angst, Antoś Zwyczajny, Haina, Intelligency, M. G., Pauline, The Glitchhh, Yamaya.

19 лютага ў мінскім клубе Ili адбудзецца вялікі канцэрт канкурсантаў, у выніку якога вызначацца чатыры фіналісты. Яны і выступяць на конкурсе маладых выканаўцаў фестывалю "Басовішча" 22-23 ліпеня 2016 года. Абярэ пераможцаў журы, склад якога будзе аб'яўлены непасрэдна на "Адборышчы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі