Ад атручэння грыбамі памёр чалавек
У Беларусі павялічылася колькасць атручэнняў грыбамі. З пачатку года зарэгістравана 78 выпадкаў атручэння грыбамі.
Пацярпела 88 чалавек, адзін з іх памёр. Найбольшая колькасць пацярпелых адзначаецца ў Мінску і Брэсцкай вобласці.
Як паведамляе санслужба, усе ахвяры атручэнняў упэўнены, што ўжывалі ядомыя грыбы –– смаржкі, апенькі, грузды, сыраежкі, якія падобныя да неядомых і атрутных грыбоў.
Аднак клінічная карціна характэрна для атручэнняў, найбольш верагодна, белай паганкай. Пасля ўжывання атрутных грыбоў хвароба ў чалавека развіваецца праз 3—12 гадзін.
Узнікае рэзкі боль у жываце, бесперапынныя ванітаванні, панос, слабасць, галюцынацыі і трызненне. Атруціцца можна і ядомымі грыбамі, калі не выконваць правілы іх прыгатавання.
БелаПАН