"Ад ізаляцыі беларусаў выйграюць толькі Лукашэнка і Пуцін" — Ціханоўская

Беларусь за калючым дротам

Беларусь за калючым дротам / delfi.lt

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала планы Літвы зачыніць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з РБ.

"Мы разумеем асцярогі службаў бяспекі Літвы, але закрыццё памежных пераходаў для пасажыраў — гэта лячэнне сімптомаў, а не прычын праблемы, цытуе словы Ціханоўскай яе прэс-служба. — Закрыццё ўдарыць у першую чаргу па беларусах, якія ў большасці супраць Лукашэнкі і падтрымліваюць Украіну. Не трэба будаваць жалезную заслону. Бо ад ізаляцыі беларусаў выйграюць толькі Лукашэнка і Пуцін".

Святлана Ціханоўская нагадвае, што для многіх беларусаў "мяжа з Літвой — гэта адзіная сувязь са свабодным светам", а для некаторых — "адзіная магчымасць выратавацца ад рэпрэсій".

"Ізаляваць трэба Лукашэнку і ягоны рэжым, а не беларусаў, — кажа Ціханоўская. — Абмяжоўваць трэба грузаперавозкі, і ў першую чаргу патокі гандлю падсанкцыйных тавараў. А пасажырскае спалучэнне неабходна захаваць".

Што да памагатых рэжыму Лукашэнкі, дык Святлана Ціханоўская заклікае іх выяўляць, пераглядаць сістэму праверак. Яна нагадвае, што беларускія ініцыятывы ўжо самастойна выяўляюць такіх людзей і дзеляцца звесткамі з літоўскім бокам. Самая гучная гісторыя з маёрам міліцыі Аляксандрам Маціевічам, які вымушаны быў спешна пакінуць Літву і вярнуцца ў Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі