Адэса сустрэла замініраванымі пляжамі — Марына Аўсяннікава прыехала ва Украіну
![Пацярпелая ад абстрэлаў Адэса / фота з сацсетак Марыны Аўсяннікавай](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/odessa_4_06.jpg.webp?itok=1sTYijgG)
Пацярпелая ад абстрэлаў Адэса / фота з сацсетак Марыны Аўсяннікавай
Былая журналістка расійскага "Першага канала" Марына Аўсяннікава прыехала ў Адэсу — горад, дзе яна нарадзілася. Уражанні ад убачанага яна апісала на сваёй старонцы ў Facebook.
"Родная Адэса сустрэла мяне пустымі гатэлямі і замініраванымі пляжамі. Купацца забаронена. Расійскія вайсковыя караблі пастаянна абстрэльваюць горад з мора. Ніхто не можа спрагназаваць, куды прыляціць чарговы снарад", — распавяла Аўсяннікава.
Яна ўспамінае аб трапленні снарада ў шматпавярховы дом, дзе загінулі 8 чалавек, у тым ліку немаўля. Па словах Аўсяннікавай, "будаўнікі ўжо пачалі аднаўляць разбураныя секцыі дома". Яна таксама распавядае, што ў памяць аб ваенных злачынствах у Бучы, Ірпені і Марыупалі адэсіты размалявалі плот расійскага консульства чорнай фарбай.
"Мільённы горад апусцеў. Амаль палова яго жыхароў з'ехалі. Астатнія жывуць у пастаянным страху", піша журналістка.
Супрацоўніца расійскага "Першага канала" Марына Аўсяннікава 14 сакавіка выйшла з антываенным плакатам у жывым эфіры праграмы навін. Яе судзілі і аштрафавалі за "арганізацыю несанкцыянаванага публічнага мерапрыемства" на 30 тысяч расійскіх рублёў (блізу $260).
![Одесса встретила заминированными пляжами — Марина Овсянникова приехала в Украину](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/odessa4063.jpg.webp?itok=anp4RsVU)
![Одесса встретила заминированными пляжами — Марина Овсянникова приехала в Украину](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/odessa4062.jpg.webp?itok=SwcOTP4V)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.