Адпачынак Лукашэнкі на курорце падаецца ў Мінску як "працоўны візіт"
Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца ў Сербіі з працоўным візітам. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.
Паводле яе інфармацыі, Лукашэнка правядзе сустрэчы з кіраўніцтвам гэтай краіны і прадстаўнікамі дзелавых колаў. Як адзначае БЕЛТА, у Сербіі кіраўнік Беларусі правядзе некалькі дзён свайго адпачынку.
Нагадаем, сёння сербскія СМІ паведамілі, што Лукашэнка прыляцеў у Сербію на сямідзённы адпачынак з вялікай групай ахоўнікаў і суправаджаючых асобаў. Ад суботы Лукашэнка адпачывае на папулярным сербскім гарналыжным курорце Капаонік, дзе ён пасяліўся ў чатырохзоркавым гатэлі “Гранд”, у самых шыкоўных апартаментах “Прэзідэнт” (агулам беларуская "дэлегацыя" заняла 15 пакояў і апартаментаў гатэля).
Увесь час яго суправаджае 30 целаахоўнікаў. Паведамляецца, што ў ахове Лукашэнкі таксама задзейнічаныя і сербскія службы бяспекі.