Адвакаты абскардзілі рашэнне суда наконт арышту Уладзіслава Баўмгертнера
Абаронцы гендырэктара "Уралкалія" абскардзілі рашэнне суда Партызанскага раёна, які вырашыў не змяняць яму меру стрымання.
Пра гэта паведамляе агенцтва "Інтэрфакс-Захад" са спасылкай на адваката Дзмітрыя Гарачку. Па яго словах, скаргу будзе разглядаць Мінскі гарадскі суд.
Адвакат паінфармаваў, што ў панядзелак сустракаўся з Баўмгертнерам у СІЗА КДБ. Арыштаваны не мае скаргаў на адміністрацыю СІЗА.
Нагадаем, 6 верасня суд не задаволіў скаргу адвакатаў. Яны хадайнічалі, каб Баўмгертнеру, затрыманага 26 жніўня, выпусцілі з-пад арышту.
Фота — АР