Адыёзнага палітолага Дугіна звольнілі з МГУ (відэа)

Лідэр і ідэолаг “Міжнароднага еўразійскага руху” Аляксандр Дугін, які займаў пасаду загадчыка кафедры сацыялогіі міжнародных адносін сацыялагічнага факультэта ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, паведаміў пра тое, што ён звольнены з ВНУ рашэннем рэктара Віктара Садаўнічага.

Паведамленне аб гэтым Дугін размясціў на сваёй афіцыйнай старонцы Вконтакте.

Паводле дугіна, у асабістай размове рэктар МГУ адзначыў, што звальненне выклікана “рэакцыяй пэўных колаў” на пазіцыю Дугіна з нагоды падзеяў на паўднёвым усходзе Украіны.

Па словах Дугіна, Садаўнічы заявіў яму, што МГУ — “месца для навукі, а не палітыкі” і патлумачыў лідару “еўразійцаў”, што той “занадта захапіўся палітыкай”.

6 траўня Дугін даў агенцтву ANNA-News інтэрв'ю, у якім заклікаў “забіваць, забіваць, забіваць” тых, хто дапускае “зверствы на Украіне”. Пасля гэтага на сайце change.org пачаўся збор подпісаў пад зваротам да Садаўнічы з патрабаваннем звольніць Дугіна з МГУ (на дадзены момант пад петыцыяй падпісаліся амаль 11 тыс. чалавек), інфармуе Gazeta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі