Знік сябра страйкаму "Беларуськалія"
Знік сябра страйкаму "Беларуськалія" Дзмітрый Кудзялевіч. Як паведамляе ў Telegram страйкам прадпрыемства, мяркуецца, што Кудзялевіч быў затрыманы ў чацвер пасля 11-й гадзіны невядомымі асобамі, калі ехаў у сваім аўтамабілі. Ён паспеў патэлефанаваць калегам, і тыя чулі размову з людзьмі, якія не давалі яму праехаць наперад.
Пасля знікла сувязь з Максімам Філановічам, але ён ужо аб'явіўся.
Забастоўку на "Беларуськаліі" падтрымлівае толькі частка рабочых. У страйкаме кажуць, што многіх запалохалі і яны баяцца далучацца. Сярод патрабаванняў забастоўшчыкаў — адстаўка і прыцягненне да адказнасці Аляксандра Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.