Афіцыйна пацверджаны затрыманні ў Камітэце дзяржкантролю

Старшыня КДК Васіль Герасімаў стаіць у цэнтры

Старшыня КДК Васіль Герасімаў стаіць у цэнтры / president.gov.by

Афіцыйна пацверджаны затрыманні ў Камітэце дзяржкантролю. 16 лютага, выступаючы на агульным сходзе Белкаапсаюза, Аляксандр Лукашэнка згадаў, што пад следствам знаходзяцца падначаленыя старшыні КДК Васіля Герасімава, які якраз агучыў справаздачу.

"Вось ён выступаў, — кажа Лукашэнка. — Колькі ў цябе ўжо там пад следствам? Чатыры чалавекі? Тыя, якія кантралявалі разам з ім. Ніхто не пашкадаваў. Сёння ты кантралёр, заўтра ты парушыў закон — туды [за краты]... Лепш жыць вельмі кепска, але на волі".

У лютым з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што больш за 20 старшых афіцэраў Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю РБ трапілі за краты, а арышты праводзіў КДБ. Расследуюцца факты атрымання хабараў і "перавышэння службовых паўнамоцтваў".

Нядаўна Дэпартамент фінансавых расследаванняў узначаліў выхадзец з КДБ — палкоўнік Андрэй Самбук, які ўзначальваў Следчае ўпраўленне дзяржбяспекі. ДФР удзельнічае ў рэпрэсіях, выконваючы замовы па ліквідацыі бізнесаў, пасадках няўгодных ці выцісканні іх за мяжу праз фабрыкацыю эканамічных крымінальных спраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі