Афіцыйнае беспрацоўе ў Беларусі вырасла на 0,8%
Колькасць афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных на канец ліпеня 2009 года склала 42,6 тыс. чалавек. Гэта на 0,8% больш, чым у ліпені 2008 года, і на 2,2% больш, чым у чэрвені 2009 года. Як адзначае БелаПАН, узровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,9% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец ліпеня 2008 года — таксама 0,9%).
У студзені—ліпені 2009 гады на ўлік было пастаўлена 195,5 тыс. грамадзян, якія звярнуліся па дапамогу ў працаўладкаванні. З іх беспрацоўнымі прызнана 123 тыс. чалавек, або 62,9%. На працу былі ўладкаваныя ў студзені—ліпені 116,6 тыс. чалавек, у тым ліку 74,4 тыс. беспрацоўных.
Сярод беспрацоўных больш за ўсё жанчын (55,7%), моладзі ў веку да 30 гадоў (38,8%), сельскіх жыхароў (20,5%).