"Афіцыйныя вынікі выбараў не адпавядаюць рэальнаму волевыяўленню выбаршчыкаў"

"Афіцыйныя вынікі выбараў не адпавядаюць рэальнаму волевыяўленню выбаршчыкаў"

Аб'яўленыя афіцыйныя вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў не адпавядаюць рэальнаму волевыяўленню выбаршчыкаў. Пра гэта 12 верасня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў адзін з каардынатараў кампаніі "За справядлівыя выбары" Сяргей Калякін. Паводле яго слоў, сур'ёзная колькасць парушэнняў на ўсіх этапах выбарчай кампаніі сведчыць пра тое, што парламенцкія выбары, якія прайшлі 11 верасня, не адпавядаюць нацыянальнаму заканадаўству і міжнародным абавязацельствам Беларусі.

Яшчэ адзін каардынатар Валерый Ухналёў заявіў, што ў дзейнасці мясцовых органаў улады "адсутнічала празрыстасць, аб'ектыўнасць, здзяйснялася жорсткая дыскрымінацыя ў адносінах прадстаўнікоў, вылучаных апазіцыйнымі палітычнымі партыямі". Агітацыйны перыяд прайшоў "ва ўмовах цэнзуры". Падчас датэрміновага галасавання кампанія "За справядлівыя выбары" зафіксавала "шматлікія факты завышэння выбарчымі камісіямі фактычнай колькасці выбаршчыкаў, якія прагаласавалі". Гэта адбывалася і ў асноўны дзень галасавання.

Сёння ж кампанія "Права выбару" заявіла, што не прызнае парламенцкія выбары ў Беларусі сумленнымі і дэмакратычнымі. Яе каардынатар Дзяніс Садоўскі адзначыў, што "грубыя парушэнні" былі зафіксаваныя "ва ўсіх акругах".

Як вядома, з 110 дэпутатаў толькі 2 прадстаўляюць дэмакратычныя сілы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі