Агучаны склад зборнай Беларусі па біятлоне на жаночую эстафету

Агучаны склад зборнай Беларусі па біятлоне на жаночую эстафету

Агучаны склад зборнай Беларусі па біятлоне на жаночую эстафету. Яна пройдзе ў сераду, 16 лютага, пачатак у 10:45 паводле беларускага часу. У эстафеце 4х6 кіламетраў паўдзельнічаюць Ірына Лешчанка (першы этап), Дзінара Алімбекава, Алена Кручынкіна і Ганна Сола (апошні этап).

На Алімпіядзе 2018 года беларускія біятланісткі выйгралі эстафету: Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Дзінара Алімбекава і Ірына Лешчанка (Крыўко).

Пакуль у беларускай зборнай на Алімпіядзе ў Пекіне толькі два медалі (срэбра), а сярод іх і ўзнагарода біятланіста Антона Смольскага. Мужчынская эстафета для зборнай Беларусі прайшла няўдала — восьмае месца.

Бліжэй за іншых беларускіх біятланістак да алімпійскага медаля была Сола — у нядаўняй гонцы пераследу яна заняла 4-е месца.

Агучаны склад зборнай Беларусі па біятлоне на жаночую эстафету
vk.com/teamby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі