Інданэзія пасля землятрусу і цунамі. Фота і відэа

Інданэзія пасля землятрусу і цунамі. Фота і відэа

Паводле апошніх звестак, ахвярамі землятрусу і цунамі ў Інданезіі сталі больш за 1200 чалавек. У зоне бедства можа знаходзіцца каля 1,6 млн чалавек.

Стыхія абрынулася на інданезійскі горад Палу на востраве Сулавесі ў пятніцу. Пасля землятрусу (яго магнітуда складала 7,5) прыйшло цунамі (яго хвалі перавышалі 3 метры). Ідзе маштабная ратавальная аперацыя. Уручную разбіраліся завалы ад разбураных будынкаў (адсутнічае неабходная тэхніка). Сёння стала вядома, што знойдзеныя трое грамадзян Францыі, якія лічыліся зніклымі без вестак.

Раней паведамлялася, што экстранныя службы Інданезіі адразу пасля землятрусу аб'явілі папярэджанне пра небяспеку цунам, але пасля яго адмянілі. І неўзабаве на бераг абрынулася цунамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі