Акцёра Купалаўскага тэатра пачнуць судзіць у Мінску 23 лютага

Акцёра Купалаўскага тэатра пачнуць судзіць у Мінску 23 лютага

Акцёра Купалаўскага тэатра Арцёма Бародзіча пачнуць судзіць у Мінску 23 лютага. Яго справу будзе разглядаць суд Кастрычніцкага раёна. Як інфармуе БЕЛТА, мужчына абвінавачваецца па артыкуле "незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў".

Як паведамляла Еўрарадыё, Бародзіча затрымалі ў студзені. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, за захоўванне марыхуаны. Нібыта, справу завялі яшчэ летась, а сёлета з'явіліся новыя абставіны і яе перакваліфікавалі на іншы артыкул. Апошні раз на сцэне 34-гадовы акцёр з'яўляўся 24 студзеня ў спектаклі "Чорная панна Нясвіжа". Больш пра яго гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі