Ахвяры рэпрэсій: як ім дапамагчы і якую рэабілітацыю чакаць — эфір з Рыхтэр
Крысціна Рыхтэр / Еўрарадыё
Рэпрэсіі лукашэнкаўцаў супраць беларускага народа не спыняюцца. І тыя, хто быў прызнаны палітвязнем — гэта толькі самая верхавіна айсберга. Колькі дзясяткаў тысяч беларусаў прайшлі праз катаванні, пераслед, незаконныя прысуды і турмы, сёння сказаць немагчыма. У тым ліку і таму, што афіцыйна ўсе гэтыя людзі караліся па крымінальных ці адміністрацыйных артыкулах. Але некалі абавязкова паўстане пытанне рэабілітацыі іх перад грамадствам і законам. І таму група адмыслоўцаў распрацавала “Канцэпцыю па рэабілітацыі ахвяр рэпрэсій”.
Як павінен працаваць канцэпт рэабілітацыі ахвяр рэпрэсій і хто пад яго патрапляе? Што рабіць, калі відавочных доказаў палітычнага пераследу і пакарання няма? Якімі яшчэ праектамі займаецца каманда дарадцы Ціханоўскай па прававых пытаннях і ці ёсць яна — каманда? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.