Акруговая камісія вынесла папярэджанне Андрэю Дзмітрыеву
Акруговая выбарчая камісія вынесла папярэджанне сустаршыні кампаніі "Гавары праўду" Андрэю Дзмітрыеву. Нагодай для гэтага стаў відэаролік, на якім палітык распавядае пра свае погляды.
"Атрымаў першае папярэджанне ад акруговай камісіі. Просяць прыбраць відэа з інтэрнэту", — напісаў Дзмітрыеў у сваім акаўнце на фэйсбуку.
Дзмітрыеў хоча стаць кандыдатам у дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў па Дзяржынскай акрузе. Ён яшчэ не зарэгістраваны кандыдатам, таму можа распавядаць выбарцам толькі пра сваю біяграфію. Расповед пра палітычныя погляды можа расцэньвацца як заўчасная агітацыя.