Аксана Манкевіч праводзіла ў Мінску экскурсію і атрымала 15 сутак
Аксана Манкевіч праводзіла ў Мінску экскурсію і атрымала 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Яе прызналі вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae.
Цэлую экскурсійную групу (7 чалавек) у сталіцы на праспекце Незалежнасці затрымалі 31 студзеня. Іх справы ў панядзелак разглядае суд Фрунзенскага раёна. Удзельніца экскурсіі Юлія Бажкова была аштрафавала на 870 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.