Акторы-купалаўцы знялі фільм па матывах горватаўскага "Радзіва Прудок"
Акторы Купалаўскага тэатра знялі кароткаметражны фільм па матывах кнігі Андруся Горвата "Радзіва Прудок". Фільм зняты адмыслова для фестывалю мабільнага кіно Smartfilm Velcom. Даўжыня стужкі "Ягор" — 9 хвілінаў 58 секундаў.
Рэжысёрамі фільма выступілі Раман Падаляка і Міхаіл Зуй. У кінастужцы здымаліся Алена Сідарава, Аляксандр Малчанаў, Святлана Анікей, Іван Кушнярук, Аляксандр Паўлаў, Павел Харланчук, Дыяна Камінская, Кацярына Яворская, Дзмітрый Ясяневіч.