Аланд: Без доўгатэрміновага пагаднення па Украіне будзе вайна

Калі не будзе доўгатэрміновага пагаднення па Украіне, сценарыем развіцця падзеяў будзе вайна. Пра гэта папярэдзіў прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, адказваючы на пытанні журналістаў у суботу, 7 лютага.

Паводле яго словаў, франка-нямецкія намаганні па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне з’яўляюцца “адным з апошніх шансаў” для дасягнення міра. А без доўгатэрміновага рашэння “сцэнарый нам вядомы… ён завецца вайной”.

Канцлер ФРГ Ангела Меркель у сваю чаргу завіла на канферэнцыі ў пытаннях бяспекі ў Мюнхене, што візіт у Маскву меў сэнс, але невядома, ці атрымаецца дасягнуць поспеху. “Пасля ўчорашніх перамоў мы яшчэ не ведаем, ці зможам дамагчыся поспеху”, — сказала яна. Меркель дадала, что канфлікт ва Украіне не можа вырашыцца ваеннымі сродкамі і таму яна лічыць неабходным засяродзіцца на дыпламатычных спосабах.

6 лютага Меркель і Аланд правялі перамовы ў Маскве з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, а раней, 5 лютага сустрэліся ў Кіеве з украінскім лідарам Пятром Парашэнкам, перадаюць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі