Альбом “Крематория” выйдзе з вокладкай беларускага дызайнера

Пачынаючы дызайнер з Полацка Мікіта Канавалаў перамог у конкурсе на лепшую вокладку для новага альбома гурта “Крематорий”. Легендарныя рокеры паведамілі пра рэліз толькі назву — “Чемодан президента” — і прапанавалі ўсім жадаючым выкласці ўласны варыянт аздаблення.

“Не тое, каб я быў заўзятым фанатам гурта, але слухаў, вядома, і слухаю іх, — распавядае Еўрарадыё Мікіта Канавалаў.Перад тым, як брацца за працу, усе старыя песні праслухаў цалкам. Але тут трэба было зразумець ідэю альбома... Маляваў я прыкладна дзень. Потым яшчэ дапрацоўваў некаторыя моманты”.

За перамогу Мікіта Канавалаў атрымае грашовы ганарар і прызы: рыцарскі кулон, цішотку і дыск з аўтографамі ўсіх музыкаў. Імя аўтара, натуральна, будзе пазначанае на вокладцы.

Дызайнера запрасілі на прэзентацыю “Чемодана президента” у Маскву, але паехаць туды ў хлопца не атрымаецца. Узнагароджанне адбудзецца падчас мінскага канцэрта “Крематория”, дата якога пакуль не называецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі