Алег Гайдукевіч сказаў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах
Алег Гайдукевіч
Алег Гайдукевіч сказаў, што будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2025 года. Ён стаў першым спойлерам Аляксандра Лукашэнкі.
У 2020-м стршыня ЛДПБ таксама збіраўся "скласці канкурэнцыю" Лукашэнку. Але раптам пераабуўся ў палёце, адмовіўшыся ад прэзідэнцкіх амбіцый. Тады ён заявіў, што ён "не прастытутка".
Ініцыятыўныя групы для вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах-2025 трэба зарэгістраваць да 1 лістапада. 7 лістапада — пачатак збору подпісаў.
Да 20 студзеня 2025 года будзе весціся акрэдытацыя нацыянальных назіральнікаў за выбарамі. 21 студзеня 2025-га — пачатак датэрміновага галасавання. 26 студзеня 2025 года — асноўны дзень выбараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.