Алег Трусаў: Улаховіч звярнуў на мяне ўвагу, бо пра мяне згадаў прэзідэнт

Алег Трусаў: Улаховіч звярнуў на мяне ўвагу, бо пра мяне згадаў прэзідэнт

Падчас свайго выступлення на тэлеканале "Беларусь 1" кандыдат у прэзідэнты Мікалай Улаховіч некалькі разоў згадваў старшыню ТБМ Алега Трусава. Ён пагаджаецца з гісторыкам і абаронцам беларускай мовы ў тым, што трэба развіваць беларускую культуру, але, мяркуе, адрываць рускую культуру ад нашай — гэта злачынства. Незадаволенасць Улаховіча выклікаюць і некаторыя іншыя ідэі ці выказванні Трусава.

Сам Алег Трусаў выступ, як аказалася, свайго старога знаёмага не глядзеў: маўляў, усе кандыдаты фальшывыя і няма сэнсу траціць час на пустое. А ўвагу да сябе з боку Мікалая Улаховіча старшыня ТБМ звязвае з аналагічнай увагай Лукашэнкі.

Алег Трусаў: Улаховіч звярнуў на мяне ўвагу, бо пра мяне згадаў прэзідэнт

Трусаў: "Ну, па-першае, мы з Улаховічам асабіста знаёмыя. Праўда, апошнія гады я яго не бачыў. Але гадоў так 10-12 таму былі ў нас сустрэчы, былі размовы розныя. Па-другое, я думаю, што ён пачытаў маё інтэрв'ю на tut.by, і паколькі маё імя згадаў прэзідэнт, то, вядома, і Улаховіч звярнуў на мяне ўвагу. Так што нічога дзіўнага ў гэтым няма".

Аднак Алег Трусаў перакананы, што Улаховіча сапраўды турбуе лёс беларушчыны.

Трусаў: "Бачыце, як ім усім карціць беларушчына і беларуская мова! Як яны не могуць супакоіцца. Значыць, унутры ёсць частка сумлення ў гэтага Улаховіча, ён жа мясцовы, тутэйшы. Бачыце, як бы яны яе не лаялі, ёй не здраджвалі, а ўсё адно гэты ген у памяці застаўся, бо продкі ж гаварылі па-беларуску і ніякіх казакоў на тэрыторыі Беларусі ніколі не было".

Таксама Трусаў мяркуе, што кандыдат у прэзідэнты Сяргей Гайдукевіч у плане падтрымкі беларускай мовы і культуры бліжэй да пазіцыі, якой прытрымліваецца ТБМ, чым Мікалай Улаховіч.

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі