Алеся “Тараса” Чаркашына пахаваюць у Брэсце 3 верасня

Алеся “Тараса” Чаркашына пахаваюць у Брэсце 3 верасня

Брэсцкага актывіста Алеся Чаркашына, які загінуў у ваенных дзеяннях на ўсходзе Украіны, пахаваюць 3 верасня. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамілі яго сябры і паплечнікі.

Жалобная цырымонія пачнецца ў 12.00 у двары дома №37 па вуліцы 28 Ліпеня (каля гіпермаркета “Мікс”). Тут будзе развітанне. Каля 14.00 мае адбыцца пахаванне на могілках у вёскі Камяніца-Жыравецкая.

Сям'я Алеся, арганізатары пахавання просяць у часе пахавання, асабліва рэлігійнай цырымоніі паводзіць сябе годна і не паддавацца на магчымыя правакацыі.

Актывіст Беларускай хрысціянскай дэмакратыі з Брэста Алесь Чаркашын прымаў удзел у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны ў якасці добраахвотніка. 10 жніўня ў баі ён атрымаў цяжкое раненне, ад якога памёр у лякарні. Яму было 33 гады.

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі