“Альфа-Банк” мяняе карткі кліентаў іншых банкаў на новыя, вышэйшага класу
Беларускі “Альфа-Банк” запускае картачны трэйд-ін: кліенты іншых банкаў змогуць памяняць у ім патрыманыя плацёжныя карты на новыя, але больш высокага клясу і з бясплатным трохгадовым перыядам.
Памяняць старыя карты на новыя могуць кліенты любых банкаў. Асноўнай аўдыторыяй, як чакаецца, стануць кліенты “БСБ Банка”, якога пазбаўляюць ліцэнзіі на працу з фізічнымі асобамі. Гэтай схемай таксама змогуць скарыстацца дзейныя ўладальнікі картак “Альфа-Банка”.
Дзейныя Visa Electron або Maestro ў “Альфа-Банку” бясплатна абмяняюць на MasterCard Standard Pay Pass, а Visa Classic і стандартны MasterCard — на MasterCard Gold Pay Pass. Карты Visa Gold і MasterCard Gold гатовыя абмяняць да Visa Platinum, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на БелаПАН.