Алімпійцам Арамнавым зацікавілася вайсковая пракуратура

Справай Алімпійскага чэмпіёна Андрэя Арамнава пра парушэнне Правілаў дарожнага руху зоймецца ваенная пракуратура. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік прэс-службы Барысаўскага РУУС Андрэй Шутко. Андрэй Шутко: "Матэрыялы па справе накіраваныя ў ваенную пракуратуру для вырашэння пытання аб узбуджэнні крымінальнай справы".

Паводле матэрыялаў, перададзеных у пракуратуру, спартоўца двойчы на працягу года затрымалі міліцыянты за кіраванне транспартам у нецвярозым выглядзе. Паколькі Арамнаў з'яўляецца вайскоўцам, пытанне пра ўзбуджэнне крымінальнай справы знаходзіцца ў кампетэнцыі ваеннай пракуратуры.

"Інтэрфакс" нагадвае, што па беларускім заканадаўстве на асобу, якое на працягу года двойчы затрыманая за кіраванне транспартам у нецвярозым выглядзе, накладаецца крымінальная адказнасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі