Алімпійскі чэмпіён і экс-дэпутат пераехаў у Масты, працуе за 350-400 рублёў

 Алімпійскі чэмпіён і экс-дэпутат пераехаў у Масты, працуе за 350-400 рублёў

Трохразовы алімпійскі чэмпіён па веславанні і экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў 58-гадовы Уладзімір Парфяновіч пераехаў у горад Масты ў Гродзенскай вобласці, ён працуе за 350-400 рублёў у месяц (разам з прэміяльнымі), мае таксама “алімпійскую пенсію” ў памеры 264 рублі. Як піша газета “Народная воля”, ён задаволены жыццём, тым, што з’ехаў “ад сталічнай мітусні”: “Нармальна працуецца з дзецьмі, без нерваў і стрэсаў”. У апошнія гады Парфяновіч быў задзейнічаны ў трэнерскіх штабах расійскай і польскай зборных. Цяпер жа ён — трэнер-выкладчык дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.

“Можна было, безумоўна, і ў Мінску знайсці працу, але не захацеў, — распавядае Уладзімір Парфяновіч. — Жыць у сталіцы стала дорага і неэфектыўна. А я вырашыў крыху змяніць абстаноўку… Ды і не вельмі хачу прыбядняцца, усё-такі паспеў назбіраць за сваё жыццё нейкую капейку. А больш за адзін батон у дзень я ўсё роўна не з’ядаю”.

Парфяновіч кажа, што жонка яго рашэнне падтрымала. Яна прыязджае з Мінска ў Масты, дапамагае яму, выкладае дзецям гімнастыку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі