Аліне Талай зрабілі аперацыю
Аліне Талай зрабілі аперацыю. Пра гэта яна паведаміла ў Instagram. "Не лепшы дзень у маім жыцці. І хто ўвогуле прадбачыў аперацыю?" — піша спартсменка. Яна спадзяецца, што хутка зноў будзе сярод "здаровых людзей".
У жніўні беларуская бягуха трэніравалася і выступала на чэмпіянаце Еўропы з... пераломам нагі. І здзіўлялася, "чаму ж так балюча" падчас бегу. Медыкі яе абследавалі і знайшлі пералом. Нарэшце гэтую праблему ўдалося вырашыць. Зычым Аліне хутчэйшага выздараўлення!
Аліне Талай 29 гадоў. Яна спецыялізуецца на бегу на 100 метраў з бар'ерамі.