Лёгкаатлетка Аліна Талай завяршыла спартовую кар'еру
Аліна Талай
34-гадовая беларуская лёгкаатлетка Аліна Талай завяршае спартовую кар'еру. Пра гэта яна напісала ў сваім Інстаграм-акаўнце.
Цяпер яна плануе займацца трэнерскай дзейнасцю.
Талай спецыялізуецца ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі. Яна тройчы выйгравала золата на чэмпяінатах Еўропы і была бронзавай прызёркай чэмпіянату свету.
Апошнімі гадамі спартоўку пераследвалі траўмы. Яны ж сталі прычынай завяршэння спартовай кар'еры.
"Перад Алімпіядай у Токіа (2021) на першым старце ў сезоне ў мяне разарвалася ахілава сухажылле, што, вядома ж паставіла крыж на маім удзеле ў маіх трэціх Алімпійскіх гульнях і, як аказалася, кар'еры", — тлумачыць Аліна Талай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.