Бягуха Аліна Талай выступала на чэмпіянаце Еўропы з пераломам (фота)

Бягуха Аліна Талай выступала на чэмпіянаце Еўропы з пераломам (фота)

Беларуская бягуха Аліна Талай выступала на чэмпіянаце Еўропы з пераломам нагі. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Instagram і змясціла фота, якое атрымала ад лекараў.

"Для максімальнага выніку трэба прыкладваць максімум высілкаў, — піша спартсменка. — Часам толькі цела можа не саўладаць. Аказваецца, я трэніравалася і выступала на чэмпіянаце Еўропы з пераломам. І яшчэ здзіўлялася, чаму ж так балюча",

У жніўні ў фінале кантынентальнага першынства падчас забегу на 100 метраў з бар'ерамі Талай сышла з дыстанцыі. Дарэчы, той забег выйграла беларуска Эльвіра Герман.

Бягуха Аліна Талай выступала на чэмпіянаце Еўропы з пераломам (фота)
Аліна Талай. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі