Аляксандр Багдановіч: Ніколі ў жыцці не прымаў допінг, я абсалютна чысты (відэа)

Аляксандр Багдановіч: Ніколі ў жыцці не прымаў допінг, я абсалютна чысты (відэа)

“У нас была дапушчальная доза па мельдоніі. Сусветнае антыдопінгавае агенцтва гэта прызнала. Таму мы абсалютна чыстыя перад законам і мы з чыстым сумленнем. Мы не прымалі допінг, мы нічога не рабілі. У чым нас абвінавачваюць, мы не разумеем”, — эмацыйна выказаўся Аляксандр Багдановіч на прэс-канферэнцыі ў НАКу.

Як паведамлялася раней, беларускую мужчынскую зборную па веславанні на байдарках і каноэ на год адхілілі ад усіх міжнародных спаборніцтваў. Падставай называецца ўжыванне забароненага прэпарату — мельдонію.

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па веславанні на байдарках і каноэ Уладзімір Шантаровіч заклікаў СМІ распавесці аб праблеме па ўсім свеце. Ён выказаў спадзеў, што вінаватых прадстаўнікоў Міжнароднай федэрацыі каноэ пакараюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі