Аляксандр Глеб атрымаў прапанову перайсці ў адэскі "Чарнаморац"
Адэскі футбольны клуб "Чарнаморац" зацікаўлены ў пераходзе Аляксандра Глеба. Пра такую прапанову беларускаму паўабаронцу паведамляе "Прессбол" са спасылкай на FootballHub. Футбаліст узяў час на роздум.
Галоўным трэнерам адэскага клуба з нядаўняга часу з'яўляецца беларус Алег Дулуб.
Аляксандр Глеб распавёў, што прасіўся ў БАТЭ, каб завяршыць сваю гульнявую кар'еру, аднак барысаўскі клуб адмовіўся ад яго прапановы.
За нашою інформацією, Олександр Глеб отримав пропозицію від Чорноморця. 36-річний хавбек взяв час на роздуми. Як вам такі новини? pic.twitter.com/JLfT9NQylM
— FootballHub (@FootballHub_Ua) September 22, 2017