Аляксандр Глеб можа вярнуцца ў "Штутгарт"
Паўабаронца "Барселоны" Аляксандр Глеб можа працягнуць кар'еру ў "Штутгарце". Пра гэта заявіў прэзідэнт нямецкага клуба Эрвін Штаўт. Па словах Штаўта, пытанне складаецца не толькі ў кошце трансферу, але і ў патрабаваннях наконт заробку. Прэзідэнт "Штутгарта" прызнаў, што яшчэ не вырашана, ці беларускага футбаліста будуць купляць або возьмуць у арэнду з магчымасцю выкупіць трансфер.
"Прессбол" нагадвае, што Глеб абараняў колеры "Штутгарта" з 2000 па 2005 гады.
"Прессбол" нагадвае, што Глеб абараняў колеры "Штутгарта" з 2000 па 2005 гады.