Аляксандр Глеб не згуляе супраць Казахстана і Англіі

Капітан беларускай футбольнай зборнай Аляксандр Глеб не зможа выйсці на поле ў двух апошніх матчах адборачнага турніру да чэмпіянату свету. Гульні з Казахстанам і Англіяй паўабаронца вымушаны прапусціць з-за траўмы.
У Глеба невялікі мікранадрыў мышцы. Як распавёў Еўрарадыё менеджэр футбаліста Мікалай Шпілеўскі, траўма не сур’ёзная, але аднаўленне патрабуе працяглага часу.

“Тое, што працэс аднаўлення ідзе — гэта факт. Саша ў хуткім часе паправіцца. Але, на жаль, у гэтых дзвюх гульнях адборачнага цыклу ён, натуральна, не змог бы дапамагчы зборнай. Таму рашэнне прынята. Спадар Штанге быў тут, размаўляў з кіраўніцтвам “Штутгарта". Быў цалкам прааналізаваны яго стан”.

Нагадаем, 10 кастрычніка наша зборная прыме ў Брэсце каманду Казахстана, а 14 кастрычніка згуляе ў Лондане з англічанамі. У гэтых матчах Глеба заменіць паўабаронца наваполацкага “Нафтана” Філіп Рудзік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі