Аляксандр Глеб пакінуў клуб "Крылы Саветаў"
Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб пакінуў футбольны клуб "Крылы Саветаў". Пра гэта заявіў гендырэктар клуба Віталь Шашкоў, піша "Прессбол".
Кантракт Глеба з "Крыламі Саветаў" дзейнічаў да канца гэтага сезона, і бакі вырашылі не працягваць яго. У чэмпіянаце-2016/17 33-гадовы хаўбек правёў 7 матчаў.