Аляксандр Глеб знаходзіцца ў Турцыі і рыхтуецца да дабрачыннага матчу
Паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб знаходзіцца ў турэцкай Антальі і рыхтуецца да дабрачыннага матчу, які павінен прайсці ў суботу, 16 ліпеня. Сустрэча прымеркаваная да 10-гадовага юбілею з дня заснавання дабрачыннага фонду імя Самуэля Эта’о.
Тым часам іншыя зоркі сусветнага футболу адмяняюць паездку ў Турцыю ў сувязі са спробай ваеннага перавароту, якая адбылася ў гэтай краіне ў ноч на 16 ліпеня. Ад паездкі адмовіліся нападаючы зборнай Аргенціны і “Барселоны” Ліянель Месі, хаўбэк Андрэс Іньеста, а паўабаронца Арда Туран і былыя гульцы клуба Карлес Пуёль, Дэку і Эрык Абідаль ужо прыляцелі ў Турцыю, але знаходзяцца далёка ад зоны небяспечных дзеянняў, паведамляе Прессбол.