Ілля Шкурын забіў свой другі гол у сезоне за "Сталь"
Ілля Шкурын
Ілля Шкурын забіў свой другі гол у сезоне за "Сталь" у футбольным чэмпіянаце Польшчы. Беларускі нападаючы польскай каманды адправіў мяч у браму "Пяста". Здарылася гэта на 79-й хвіліне. Шкурын адкрыў лік (праз 5 хвілін "Сталь" забіла другі гол, перамога — 2:0). Ён мог вызначыцца яшчэ ў першым тайме, але брамнік "Пяста" цудам выратаваў сваю браму.
Першы гол у сезоне Ілля Шкурын забіў у ліпені. У мінулым сезоне ён забіў 16 галоў (другое месца сярод бамбардзіраў чэмпіянату Польшчы).
Пасля прэзідэнцкіх выбараў і разгону мірных пратэстаў у 2020-м Шкурын заявіў, што не будзе выступаць за нацыянальную зборную Беларусі, пакуль краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.