Аляксандр Лукашэнка адказаў на ліст Леха Качыньскага

Аляксандр Лукашэнка адказаў на ліст польскага прэзідэнта Леха Качыньскага. Пра гэта паведаміла Радыё "Свабода" са спасылкай на польскае прэсавае агенцтва РАР. Лукашэнка адказаў на ўсе пытанні польскага кіраўніка і выказаў надзею на тое, што паміж дзвюма краінамі будзе адбывацца прыязны і добрасуседскі дыялог.

У прэс-службе Лукашэнкі карэспандэнту Еўрарадыё паведамілі, што не могуць пракаментаваць змест паслання, бо не ведаюць яго.

Нагадаем, што ў сваім лісце да Лукашэнкі Качыньскі выказаў занепакоенасць тым, што ў Беларусі ўзмацняецца ціск супраць Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс, які не прызнаецца беларускімі ўладамі. Качыньскі звярнуў увагу на абавязковасць захавання правоў чалавека, пры гэтым спаслаўся на міжнародныя абавязкі Беларусі і на дамову паміж Польшчай і Беларусьсю.

Свой ліст Качыньскі даслаў 16 лютага. Адказ Лукашэнкі датаваны 20 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі