Аляксандр Лукашэнка адпачывае на армянскім курорце Цахкадзор

Пасля нядаўняга адпачынку на гарналыжным курорце ў Сербіі Аляксандр Лукашэнка цяпер катаецца на лыжах на армянскім курорце Цахкадзор.  Як паведамляюць "Белорусские новости", Лукашэнка меў толькі кароткую сустрэчу з прэзідэнтам Арменіі Сержам Саргсянам у аэрапорце "Звартноц" і адразу пасля яе паехаў у гарадок Цахкадзор, які знаходзіцца ў 55 кіламетрах ад армянскай сталіцы. Там ён спыніўся ў ультрасучасным пяцізоркавым гасцінічным комплексе Multi Rest House. Бронь на нумары, занятыя гасцямі з Беларусі, заканчваецца 15 сакавіка.

Нагадаем, прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі сёння паведаміла, што з Арменіі ён вернецца не раней за 14 сакавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі