Аляксандр Лукашэнка: Дэбюракратызацыя — правільны шлях, але ёсць межы

25 жніўня кіраўнік Беларусі заслухоўвае даклад па пытанні ўдасканалення парадку ліцэнзавання асобных відаў дзейнасці і ўзмацнення кантролю ў гэтай сферы. Як перадае БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка выказаўся за дэбюракратызацыю, але з агаворкамі: "Любы шлях дэбюракратызацыі — шлях правільны, але ўсюды ёсць межы, якія мы ні ў якім разе ў цяперашняй сітуацыі, на цяперашнім этапе развіцця не павінны перайсці".

У якасці перасцярогі ён згадаў сітуацыю на "Пінскдрэве", дзе былі парушаныя прынцыпы бяспекі. Нагадаем, што пры выбуху і пажары на прадпрыемстве ў 2010 годзе загінулі больш за 10 чалавек. Лукашэнка адзначыў, што бяспецы людзей на вытворчасці павінна надавацца асаблівая ўвага.

Падчас даклада абмяркоўваюцца змены, якія датычаць ліцэнзавання. У прыватнасці, прапануецца, каб дзеянне ліцэнзій замест цяперашніх 5-10 гадоў насіла бестэрміновы характар. Пры гэтым прапануецца істотна скараціць колькасць дакументаў, неабходных для атрымання ліцэнзіі. Заяўкі ў ліцэнзуючы орган можна будзе накіроўваць па пошце ці ў электронным выглядзе. Прапануецца таксама, каб паўнамоцтвы па ануляванні дазвольных дакументаў перадаваліся толькі ў кампетэнцыю суда.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі