Аляксандр Лукашэнка ў чацвер паляціць у Казахстан

Аляксандр Лукашэнка ў чацвер паляціць у Казахстан

Аляксандр Лукашэнка наведае Казахстан. Рабочы візіт адбудзецца 8-9 чэрвеня. Беларускі лідар возьме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў краін-чальцоў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, інфармуе прэс-служба Лукашэнкі. Як вядома, у ШАС наша краіна з’яўляецца назіральнікам. Тым не менш, чакаецца выступленне Аляксандра Лукашэнкі, які агучыць пазіцыю Беларусі па пытаннях далейшага развіцця арганізацыі.

Таксама Лукашэнка прыме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднай спецыялізаванай выставы “ЭКСПА-2017” у Астане. Там будзе і беларускі павільён. Кіраўнік Беларусі збіраецца правесці двухбаковую сустрэчу з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым. Між іншым, яны абмяркуюць “узаемадзеянне ў інтэграцыйных фарматах”.

Аляксандр Лукашэнка ў чацвер паляціць у Казахстан
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі