Аляксандр Лукашэнка павіншаваў праваслаўных вернікаў з Вялiкаднем
З віншаваннем да праваслаўных вернікаў напярэдадні Вялікадня звярнуўся кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
"Праваслаўным хрысціянам Беларусi
Дарагiя суайчыннiкi!
Сардэчна вiншую вас з Вялiкаднем.
Уваскрэсенне Хрыстова ўспрымаецца вернiкамi як галоўны сiмвал адраджэння i ўсёдаравальнай любовi. Кожны знаходзiць у гэтым свяце асаблiвы сэнс, сувымяраючы свае думкi i ўчынкi з высокiмi хрысцiянскiмi каштоўнасцямi. Сцвярджаючы стваральныя iдэi братэрства, гуманiзму, перамогi праўды i справядлiвасцi над злом, Вялiкдзень абуджае ў нас iмкненне быць мiласэрнымi i несцi блiзкiм дабро, натхняе на новыя здзяйсненнi ў iмя Айчыны.
У такiя днi людзей аб’ядноўвае трыумфальная перамога жыцця. "Радуйцеся!" — гучыць у храмах велiкодны выгалас. I зноў, як i дзве тысячы гадоў таму, сэрца напаўняецца верай i надзеяй, у сем’ях пануюць цяпло i ўзаемаразуменне.
Няхай веснавы настрой не пакiдае вас i вашых родных, а свет вакол становiцца больш светлым i цудоўным. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў, здзяйснення самых запаветных жаданняў, шчасця i працвiтання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка".