Аляксандр Мілінкевіч распавядзе еўрадэпутатам пра Еўрапейскі форум

Лідэр “Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч заўтра выступіць перад дэпутатамі найбуйнейшай палітычнай групы Еўрапарламента — Еўрапейская народная партыя. У размове з Еўрарадыё палітык распавёў, што збіраецца падзякаваць Еўрапарламенту за цвёрдую пазіцыю Еўрасаюза, за цікавасць да нашай краіны. Аляксандр Мілінкевіч: “Скажу аб тым, як развіваецца сітуацыя, нашы адносіны да новай тактыкі Еўрасаюза. Я не называю гэта новай стратэгіяй, гэта тактыка. Стратэгія — гэта дэмакратычная і незалежная Беларусь — была і ёсць. Буду казаць, што 12 умоў, якія былі вылучаныя Еўракамісіяй, павінны застацца. У гэтым ніхто не сумняваецца. Можна выконваць не адразу ўсе ўмовы, але часткова. Разам з тым нельга рабіць гэтыя рэформы бясконца — жыццё чалавека абмежаванае”.

Апрача гэтага, Аляксандр Мілінкевіч будзе казаць пра Еўрапейскі Форум, які нядаўна адбыўся ў Мінску.

Аляксандр Мілінкевіч: “Гэта [Еўрапейскі Форум — Заўвага Еўрарадыё] сур'ёзная палітычная і грамадская акцыя па аб'яднанні праеўрапейскіх сілаў, стварэнні стратэгіі супольнай працы, інфармаванні насельніцтва, мабілізацыі людзей”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі