Аляксандр Сыман заняў 20 месца ў алімпійскім спрынце

Другі дзень спаборніцтваў XXI зімовых Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы таксама не прынёс медалёў беларускім спартоўцам. Згодна з афіцыйным сайтам Алімпіяды, мужчынскай спрынтарскай гонцы на 10 км беларускі біятланіст Аляксандр Сыман заняў 20 месца з вынікам 25 хвілін 53,5 секунды. Беларус прайшоў дыстанцыю без штрафных кругоў.

Астатнія беларусы размясціліся з 40 па 50 месца: Сяргей Новікаў фінішаваў 40-м (26.37,4; 1+0), Рустам Валіўлін - 43-м (26.43,7; 1+1), Яўген Абраменка - 49-м (26.57,8; 0+0).

Залаты медаль заваяваў француз Вянсан Жэй (24.07,8; 0+0), срэбны - нарвежац Эміл-Хегле Свендсан (+12,2; 1+0), бронзавы - харват Якаў Фак (+14,0; 0+0).

Знакаміты нарвежскі біятланіст Оле-Эйнар Б'ёрндален зарабіў 4 штрафныя кругі, але ўсё роўна абагнаў Аляксандра Сымана і заняў 17 месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі