Аляксандра Герасіменя будзе рыхтавацца да чэмпіянату свету

Аляксандра Герасіменя будзе рыхтавацца да чэмпіянату свету

Бронзавая прызёрка Алімпіяды-2016 Аляксандра Герасіменя не збіраецца завяршаць сваю спартовую кар'еру. Пра гэта яна паведаміла ў эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ увечары 21 жніўня.

Па словах Герасімені, у яе бліжэйшых планах — падрыхтоўка да будучага чэмпіянату свету. Хаця спартоўка нядаўна заручылася з плывуном Яўгенам Цуркіным, ствараць сям'ю ў гэтым годзе яна не збірацца — толькі ў наступным.

Герасіменя паведаміла, што цяпер яна ў адпачынку і плануе з'ездзіць на мора. Аднаўляць трэніроўкі плыўчыха збіраецца ў верасні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі