Аляксандра Лукашэнку запрасілі наведаць Арменію

Пытанні развіцця двухбаковых адносінаў, узаемадзеяння Беларусі і Арменіі ў рамках СНД і Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы абмеркавалі ў тэлефоннай размове кіраўнікі краін Аляксандр Лукашэнка і Серж Саргсян.  Яны таксама закранулі праблему функцыянавання эканомік Беларусі і Арменіі ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу. Падчас размовы была дасягнутая дамоўленасць аб працоўным візіце Лукашэнкі ў Арменію, тэрміны якога будуць узгодненыя па дыпламатычных каналах, інфармуе "Інтэрфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі