Аляксандра Сасновіч пакідае Australian Open
Беларуска Аляксандра Сасновіч выбывае з адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе. У 1/8 фіналу парнага разраду яна разам з амерыканкай Тэйлар Таусенд саступіла тандэму з Тайваня — Чжань Юнжань і Чжань Хаоцын (5:7, 5:7).
Арына Сабаленка працягне выступ у парным разрадзе Australian Open. У пары з бельгійкай Элізе Мертэнс яна правядзе паядынак 1/8 фіналу супраць чэшскага дуэта Кацярына Сінякова / Барбора Крэйчыкава.
Раней з парнага турніру выбыла беларуска Вікторыя Азаранка, якая вымушаная была зняцца са спаборніцтваў праз траўму сваёй “напарніцы”, аўстралійкі Эшлі Барці. У 2-м туры парнага разраду выбыла беларуска Лідзія Марозава, якая выступала ў тандэме з японкай Сюка Ааяма, а Вера Лапко пакінула турнір пасля 1 тура (гуляла ў пары з кітаянкай Дуань Іньін.
У адзіночным разрадзе Australian Open не засталося ніводнай беларускі.