Аляксандра Сасновіч прайграла на турніры ў Нью-Ёрку

Аляксандра Сасновіч прайграла на турніры ў Нью-Ёрку

На турніры ў Нью-Ёрку NYJTL Bronx Open беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (45-ы нумар у рэйтынгу WTA) прайграла ў другім крузе. 

Пераможцай нашай спартоўкі стала польская тэнісістка Магда Лінет (80) — 6:1, 6:4. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 9 хвілін.

На пачатку гульні Сасновіч аддала саперніцы дзве сваіх падачы і прайгравала з лікам 0:5. Урэшце беларуска выйграла адзін гейм на падачы. У другой партыі Сасновіч не здолела пераламіць ход гульні. 

Дарэчы, сёння ўдача адвярнулася і ад другой нашай суайчынніцы. Вольга Гаварцова не змагла выйсці ў фінал кваліфікацыі US Open, прайграўшы кітаянцы Ван Сіюй — 2:6, 2:6. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі