Амбасада ЗША перадала прэмію Марыі Калеснікавай яе бацьку

Амбасада ЗША перадала прэмію Марыі Калеснікавай яе бацьку

26 красавіка амбасада ЗША ў Беларусі перадала Аляксандру Калеснікаву Міжнародную жаночую прэмію за адвагу, якую атрымала яго дачка Марыя Калеснікава.

Як паведамляе прэс-служба амбасады, павераны ў справах ЗША Джэфры Кук і бацька Калеснікавай абмеркавалі стан Марыі. ЗША зноў заклікаюць беларускія ўлады вызваліць яе і ўсіх іншых палітвязняў.

Віртуальная цырымонія ўручэння Міжнароднай жаночай прэміі за адвагу прайшла 8 сакавіка. На цырымоніі выступалі дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен і першая лэдзі Амерыкі Джыл Байдэн

Блінкен у сваёй прамове заявіў, што ЗША працягнуць змагацца за вызваленне ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

Джыл Байдэн падкрэсліла, што справядлівыя выбары ў Беларусі паспрыяюць умацаванню дэмакратыі ў ЗША. "Вашае змаганне — гэта нашае змаганне", — цытуе Радыё "Свабода" яе зварот да лаўрэатак прэміі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі